Міхаіл Паўлаў вызвалены ад пасады старшыні Мінгарвыканкаму (відэа)

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Мікалая Ладуцьку першым намеснікам старшыні, выканаўцам абавязкаў старшыні Мінгарвыканкаму. Што датычыць мэра сталіцы Міхаіла Паўлава, дык ён пераведзены на іншую працу.
Пра гэта ў сераду заявіў сам Аляксандр Лукашэнка:

"Міхаіл Якаўлевіч патрапіў у складаную сітуацыю. Слава Богу, што цяпер усё нармалізавалася і ён цяпер сябе адчувае някепска. Мной прынятае рашэнне аб яго вызваленні ад пасады і пераводзе на іншую працу. Сёння паўстае пытанне пра кіруемасць горада і пра кіраўніка горада. Ёсць некалькі прапановаў на пасаду старшыні Мінгарвыканкама, але я не хачу спяшацца".

Нагадаем, Міхаіл Паўлаў у цяперашні час праходзіць рэабілітацыю пасля цяжкай хваробы. На пасадзе старшыні Мінгарвыканкама ён прабыў крыху больш за дзевяць гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі