Вы тут

Мігрантам дадуць чатыры эвакуацыйныя рэйсы з Мінска

Зала чакання Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" / holiday.by

Чатыры вывазныя рэйсы з Беларусі ў Ірак запланаваныя на чацвер і пятніцу, паведамляе Нацыянальны аэрапорт "Мінск".

Самалёты авіякампаніі Iraqi Airways мусяць прыбыць у чацвер у 19.15, 19.45 і 20.15, яшчэ адзін рэйс чакаецца ў пятніцу ў 02.15. Вылеты з Мінска ў Багдад запланаваныя на 20.15, 20.45, 21.15 (25 лістапада) і 03.15 (26 лістапада).

Як паведамляла Еўрарадыё, першы вывазны рэйс з іракскімі мігрантамі адправіўся з Мінска ў Багдад 18 лістапада. На яго зарэгістраваўся 431 чалавек. У панядзелак, 22 лістапада, Беларусь пакінулі яшчэ 118 уцекачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.