Мезін не будзе легіянерам у Расіі, але за Беларусь выступаць не зможа?

Генеральны дырэктар Федэрацыі хакея Расіі Сяргей Аруцюнян, каментуючы сітуацыю з замежнымі хакеістамі ў чэмпіянаце Расіі, заявіў, што з наступнага сезону ў суперлізе ўводзіцца забарона на замежных варатароў. Што датычыцца галкіпераў з расійскім пашпартам, якія выступаюць за зборныя іншых краін, то па словах Аруцюняна, у ФХР пададзены зварот Андрэя Мезіна аб пазбаўленні яго статусу легіянера.

Па словах дырэктара федэрацыі, гэта пытанне можа вырашыцца станоўча. Нагадаем, паводле рэгламенту расійскай суперлігі грамадзянін Расіі Андрэй Мезін, які мае беларускае спартыўнае грамадзянства, на радзіме лічыцца легіянерам.

У цяперашнім сезоне яго клуб, магнітагорскі "Металург", вымушаны плаціць падатак у памеры каля 300 тысяч долараў. А ў наступным годзе ў Расіі ўводзіцца поўная забарона на замежных варатароў. Аднак пакуль не ясна, якія ўмовы прапануе Мезіну ФХР. Не выключана, што расіяне запатрабуюць ад Андрэя завяршыць выступ за зборную Беларусі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі