Metallica задаволеная з'яўленнем новага альбому ў інтэрнэце

Новы альбом Metallica "Death Magnetic" патрапіў у інтэрнэт за 10 дзён да свайго афіцыйнага рэлізу.  Дыск ужо масава разыйшоўся па файлаабменных сетках. Як паведамляе Gigwise, уцечка адбылася з-за таго, што некалькі аддрукаваных асобнікаў кружэлкі былі памылкова прададзеныя ў адной з музычных крамаў Парыжу.

Між тым удзельнікі калектыву, якія раней выступалі катэгарычна супраць распаўсюджвання музыкі ў сетцы, засталіся задаволеныя гэтай сітуацыяй. Як заявіў барабаншчык Metallica Ларс Ульрых, гурт проста шчаслівы, што "Death Magnetic" трапіў у інтэрнэт толькі за 10 дзён да рэлізу.

Нагадаем, што праца над дзевятым альбомам Metallica была скончаная яшчэ ў пачатку года, і гурту доўгі час атрымлівалася трымаць падрабязнасці запісу ў сакрэце.

"Death Magnetic" выйдзе на лэйбле Universal Music 12 верасня.

Фота: muzyka.gery.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі