Metallica паказала кавалак будучага 3D-фільма

Metallica выклала ў Сеціва трэйлер да дакументальнага 3D-фільма “Metallica — Through The Never”. Яго сусветная прэм’ера запланаваная на 27 верасня. Першы тыдзень фільм можна будзе ўбачыць толькі ў кінатэатрах сеткі IMAX, а з 4 кастрычніка стужка выйдзе ў пракат паўсюдна.Праца над фільмам пачалася ў студзені 2012 года. Сцэнарыстам і рэжысёрам выступіў Німрад Антал, вядомы працай над фільмам 2010 года “Драпежнікі”.

У адрозненне ад звычайных баёпікаў, канцэртныя здымкі ў “Metallica — Through The Never” спалучаюцца з выдуманай сюжэтнай лініяй. Галоўны герой гісторыі — удзельнік тэхнічнай каманды гурта, які падчас канцэрта атрымлівае тэрміновае заданне, выкананне якога змяняе ўсё яго жыццё. Ролю тэхніка выканаў акцёр Дэйн Дэ Хаан.

Фота: www2.gibson.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі