Меркел прыехаў у Беларусь, каб высветліць далейшыя планы ўладаў

Візіт прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША — гэта адказ на вызваленне палітвязняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Дэвід Меркел прыляцеў у Беларусь, каб высветліць, як афіцыйны Мінск збіраецца выконваць наступныя дэмакратычныя патрабаванні.
Пра гэта ён паведаміў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі. Як распавёў Еўрарадыё намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, на сустрэчы Меркел адзначыў, што ацэнка сітуацыі ў Беларусі з боку ЗША супадае з пазіцыяй Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

“Спадар Меркел зазначыў, што ацэнка Злучаных штатаў таго, што сёння адбываецца ў Беларусі, у тым ліку і вакол выбараў, у прынцыпе сыходзіцца з нашай. Ён падкрэсліў таксама, што ўдзел або не ўдзел дэмакратычных сілаў у выбарчай кампаніі не ўплывае на легітымізацыю будучай Палаты прадстаўнікоў”.

Пасля сустрэчы з апазіцыянерамі Дэвід Меркел накіраваўся да старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай і ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі