Меркель не захацела параўноўваць Пуціна з Гітлерам

31 сакавіка ён параўнаў расійскі захоп Крыма з тым, як у 1938 годзе Адольф Гітлер далучыў да Нямеччыны частку Чэхаславакіі. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на польскае інфармагенцтва РАР.





Міністр дадаў, што расійскія дзеянні выклікаюць занепакоенасць не толькі ва Украіне, але таксама ў постсавецкіх дзяржавах Балтыі, Польшчы і Венгрыі.





Ангела Меркель, аднак, заявіла, што "нельга параўноўваць" захоп Крыма і падзеі ў Чэхаславакіі перад Другой сусветнай вайной.





Нагадаем, што ў верасні 1938 года лідэры Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі ды Нямеччыны ў Мюнхене пагадзіліся на ўключэнне чэшскага Судэцкага краю, дзе большасць жыхароў былі немцамі, у склад Нямеччыны. Праз год нямецкія войскі занялі ўсю Чэхаславакію.





Фота — Reuters