А. Меркель: Еўропа мусіць падтрымаць змагароў за дэмакратыю ў Беларусі

Еўропа мусіць падтрымаць тых, хто ў Беларусі змагаецца за дэмакратыю, і тых, хто знаходзіцца ў беларускіх турмах па палітычных матывах. Пра гэта заявіла федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, адказваючы на пытанні дэпутатаў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.  Пры гэтым Меркель падкрэсліла, што гаворыць ад імя сваёй партыі - Хрысціянска-дэмакратычнага саюза. Яна заявіла, што Еўропа магла б дапамагчы з распаўсюдам інфармацыі пра палітвязняў, "каб яны не думалі, што пра іх забыліся".

Ангела Меркель выказала меркаванне, што спробы вярнуць Беларусь у дэмакратычную супольнасць краін Еўропы "завершыцца поспехам".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі