Мэр Пінска ўзяўся за вандалаў

У адміністрацыі Пінска імгненна адрэагавалі на інфармацыю, якую Еўрарадыё дало 18 верасня. Нагадаем, невядомыя вандалы намалявалі вялізную чорную свастыку на помніку ахвярам пінскага гета.

У той жа дзень на праблему звярнуў увагу старшыня Пінскага гарвыканкама Аляксандр Гордзіч. Афіцыйны сайт выканкама паведамляе, што мэр горада даручыў кіраўніцтву пінскай міліцыі “прыняць тэрміновыя меры па пошуку і пакаранню вінаватых у вандалізме ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі