Менцюка пакаралі 5 гадамі пазбаўлення волі, заўтра суд над яго жонкай

Раман Менцюк асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Такое рашэнне ў сераду прыняў суд Мінскага раёна і Заслаўя (аднак, паседжанне праходзіла ў памяшканні Маскоўскага суда беларускай сталіцы). Суд прызнаў Менцюка вінаватым у парушэнні правілаў дарожнага руху ў стане алкагольнага ап'янення, якое пацягнула па неасцярожнасці нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Акрамя таго, суд абавязаў Рамана Менцюка заплаціць па пазовах МУС і Міністэрства аховы здароўя адпаведна 2,7 млн і 2 млн рублёў. Пасля агалошвання прысуду Мянцюк заявіў, што будзе абскарджваць гэтае рашэнне ў судах, інфармуе "Інтэрфакс".

Нагадаем, у сакавіку на трасе Мінск - Мікашэвічы Раман Мянцюк на легкавіку тараніў "жывы шчыт" з аўтамабіляў з людзьмі, створаны супрацоўнікамі ДАІ. Пасля ён разам са сваёй жонкай Вольгай некалькі месяцаў хаваліся ў Расіі. Суд над Вольгай Мянцюк пачнецца заўтра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі