Мельянцоў: Беларусь магла б перайсці на новы ўзровень адносінаў з ПАСЕ

Візіт прадстаўніцы ПАСЕ Сінікі Хурскайнен у Беларусь з'яўляецца планавым, а не надзвычайным, адзначыў у каментары Еўрарадыё палітолаг Дзяніс Мельянцоў. Паколькі нашая краіна не ўваходзіць у Савет Еўропы і нават не з'яўляецца запрошаным чальцом, такія візіты мусяць адбывацца перыядычна - каб праверыць, ці ёсць прагрэс у краіне. Але нават гэтая загадзя запланаваная паездка можа змяніць адносіны паміж Беларуссю і Саветам Еўропы. Усё залежыць толькі ад высноваў, якія зробіць прадстаўніца ПАСЕ па выніках паездкі.

Мельянцоў: "Што чакаць ад візіту? Тут усё залежыць ад таго, наколькі місія будзе здольная зрабіць пазітыўныя ці негатыўныя высновы. Калі высновы будуць пазітыўныя, значыць, Беларусь мае шанец узысці на новую прыступку ў дачыненнях з Саветам Еўропы. Калі не - застануцца нашыя адносіны на старым узроўні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі