MELT! Festival збірае лепшае за час існавання электроннай музыкі

У хэдлайнерах легендарныя брытанцы, загадкавыя скандынавы і іншыя неверагодныя музыкі са ўсяго свету.   MELT! будзе доўжыцца з 17 па 19 ліпеня. На працягу гэтага часу на тэрыторыі фестывалю будуць дзейнічаць шэсць асноўных танцпляцаў. Пройдземся па кожнаму з іх і пазнаёмімся з хэдлайнерамі.

Самае смачнае адбудзецца ў першы ж дзень на галоўным танцпляцы “Converse Mainstage”. На ім выступіць прынамсі адзін з самых легендарных музыкаў усіх часоў і адназначны геній свайго жанру Aphex Twin (Афекс Твін) у кампаніі з Hecker (Хэка). Афекс – чалавек, які нікому не дае інтэрв’ю, выступае зрэдку ды, ў асноўным, у Вялікабрытаніі. Пры гэтым ён яшчэ ў 1989 рабіў тую музыку, што і сёння ўспрымаецца як рэвалюцыйная. Таму 17 ліпеня ў 1:00 дзесяткі тысяч меламанаў замруць у прадчуванні выступу сусветна вядомага брытанскага фрыка.



У той жа дзень на “Converse Mainstage” выйдзе дуэт з Нарвегіі Röyksopp. Як сапраўдныя скандынавы, яны мала кажуць і шмат назіраюць. Таму і музыка ў хлопцаў удумлівая, спакойная, ў стылі чылаўт і эмбіэнт. Каларыту дадае спецыфіка выканання, характэрная для Скандынавіі.



На наступны дзень галоўны танцпляц падасца ў іншы накірунак: на ім загучыць інды-рок. Хэдлайнерамі гэтага дня стануць Animal Collective, Phoenix, Bloc Party. Дарэчы, апошняя каманда сфарміравалася не так даўно, ў 2005, а ўжо заваявала неверагодную папулярнасць.



Цікавы нам і бэнд з Дрэздэна Polarkreis 18. У іх выкананні спалучаюцца драм, атмасферныя электронныя гукі, гітара і незвычайны мужчынскі вакал.



На другім танцпляцы “Gemini Stage” выступіць дуэт з Канады Crystal Castles. Каманда складаецца з Этана Кэта, што грае на разнастайных інструментах, а таксама Эліс Глас, вакалісткі. Музыкі ў свой час перайшлі ад жорсткага гучання ў стылі панк, электронікі і нью-рэйва.



А на другі дзень на той жа сцэне выступіць Дрэер Андэрсан, шведка, удзельніца супер-знакамітага праекту The Knife. Дрэер на выходзіла на сцэну з 2006, а зараз шукае новае гучанне са сваім новым праэктам Fever Ray.



Другая непараўнальная легенда музычнага свету Matthew Herbert выступіць на трэцім танцпляцы пад назвай Big Weel Floor. Гэты чалавек здзіўляе публіку сваімі цікавымі, інтэлектуальнымі эксперыментамі і ператварае такі даволі збіты музычны напрамак як хаус у сапраўдны шэдэўр.



Самымі цікавымі музыкамі “Coca-Cola Soundwave Tent” падаецца дуэт в Вялікабрытаніі La Roux. Грае каманда ў стылі електрапоп, сінтыпоп. Іх музыка пераносіць у 80-ыя, а ў тых гадах так добра адпачывалася!



Два апошня танцпляцы называюцца “Red Bull Music Academy Floor” і “Sleepless Floor”. Там будзе граць своеасаблівы “вінегрэт” на аматара: розныя стылі, вядомыя і невядомыя
каманды. Kode9 & the Spaceape, напрыклад, будуць радаваць нас сонечным дабам.


MELT! Festival – гэта свята пазітыву, эксклюзіву і наватарства. Збірай бэгі, ці сачы за фестывалем на старонках Еўрарадыё!






Фотаздымкі: афіцыйны сайт MELT! Festival, last.fm



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі