Медыцынскія маскі ў Беларусі цяпер шыюць 15 прадпрыемстваў
Прадпрыемствы "Беллегпрама" будуць шыць па 550 тысяч медыцынскіх масак у суткі, перадае БЕЛТА.
Кіраўніцтва канцэрна вырашыла, што перапрафіляваць частку прадпрыемстваў на выраб медыцынскіх масак. Цяпер іх будуць шыць 15 прадпрыемстваў.
Самыя буйныя заказчыкі масак — "Белмедтэхніка" і "Белфармацыя". Паводле звестак прэс-службы "Беллегпрама", ім ужо адпраўлена каля 1,2 мільёна медыцынскіх масак.
Паведамляецца, што беларускія прадпрыемствы шыюць чатырохслаёвыя, шматразовыя маскі з бавоўны. Іх можна стэрылізаваць.
Маскі сталі карыстацца шырокай папулярнасцю ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса. Пасля таго, як захворванне было выяўленае ў Беларусі, попыт на медыцынскія маскі набыў ажыятажны характар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.