Медыцынскія агляды з гэтага часу стануць абавязковымі

Адпаведны загад падпісаў міністр аховы здароўя, паведамляе АНТ.
Тых, хто больш за 2 гады не з'яўляўся ў кабінеце ўчастковага тэрапеўта, чакае званок з прапановай усё ж такі скарыстацца законным правам бясплатна прайсці медагляд. Каб прадухіліць чэргі, частку прафілактычнай працы з пацыентам возьмуць на сябе медсёстры з вышэйшай адукацыяй.

Прыём будуць весці і ведамасныя паліклінікі. На працягу года ў медыкаў павінна з'явіцца цэласная карціна здароўя. Мяркуецца, што гэтыя захады дапамогуць накіраваць усе сродкі і сілы на прафілактыку хвароб, а не на іх лячэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі