Мазырскага "рэйкавага партызана" будуць судзіць па сямі артыкулах КК

Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч / кадр з відэа "Беларусь 1"
Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч / кадр з відэа "Беларусь 1"

Пракуратура Гомельскай вобласці перадала ў суд справу двух "рэйкавых партызанаў" з Мазыра, паведамляе сайт Генпракуратуры.

34-гадоваму Сяргею Плешкуну выставілі абвінавачванні па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса, 45-гадоваму Юрыю Сельвічу — па чатырох. Сярод абвінавачанняў фігуруе "падрыхтоўка да акту тэрарызму".

Пляшкун і Сельвіч пазнаёміліся ў 2020 годзе падчас пратэстаў. Пра іх затрыманне стала вядома 10 сакавіка 2022 года. Паводле следства, у 2020-м яны выходзілі на дарогу з бел-чырвона-белым сцягам і блакавалі транспарт на цэнтральных вуліцах сталіцы падчас акцыяў пратэсту.

Таксама следчыя сцвярджаюць, што са жніўня 2020 года па люты 2022 года Пляшкун і Сельвіч набылі кампаненты для вырабу "кактэйляў Молатава". Нібыта, мужчыны захоўвалі іх дзеля "далейшага выкарыстання пры здзяйсненні акту тэрарызму". У пракуратуру ўпэўненыя, што мазырчукі планавалі "прывесці ў непрыдатнасць транспартных сродкаў і шляхоў зносін".

Сяргея Плешкуна ў дадатак таксама вінавацяць, што ён адправіў відэа з перамяшчэне вайскова йэхнікі тэлеграм-каналу, прызнанаму экстрэмісцкім фармаваннем. Акрамя таго, ён ставяць у віну, што намаляваў на плоце і дарожным знаку "цынічныя малюнкі і надпісы, у якіх даў негатыўную ацэнку жыхарам замежнай дзяржавы".

Да суда мужчыны застаюцца пад вартай.

Праваабаронцы прызналі абодвух палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі