Вы тут

Мазырчанка правалілася нагой у ліўнёўку па калена (фота)

gomel.mchs.gov

Дзяўчына ў Мазыры стала палонніцай ліўневай каналізацыі, ёй спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, піша прэс-служба МНС.

10 верасня ў 16:12 ратавальнікам паведамілі, што на вуліцы Калініна дзяўчына захрасла нагой у кратцы ліўневай каналізацыі. Самастойна вызваліць нагу яна не магла. Як бачна на фота, у дзяўчыны нага правалілася па калена. 

27-гадовая дзяўчына распавяла, што пераходіла вуліцу, не заўважыла кратку ліўнёўкі і спатыкнулася, пасля чаго яе нага захрасла ў кратцы.

Работнікі МНС выратавалі дзяўчыну з дапамогай ручнога гідраўлічнага інструмента "Holmatro". Меддапамога ёй не спатрэбілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.