МАЗ спыняецца на цэлы тыдзень — з 1 па 8 сакавіка

Працоўных Мінскага аўтазавода пачалі папярэджваць, што прадпрыемства не будзе працаваць з 1 па 8 сакавіка. Пра гэта паведамляе “Хартыя’97” са спасылкай на старшыню прафкома Мінскай гарадской першаснай арганізацыі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Ўладзіміра Лазоўскага.
Паводле яго слоў, тлумачыцца гэтая мера тым, што прадукцыя МАЗа не рэалізуецца ў Расіі, таму ўзнікаюць праблемы з забеспячэннем матэрыяламі.

Прафсаюзны актывіст нагадаў, што МАЗ ужо некалькі тыдняў працуе ў скарочаным рэжыме. Аўтобусная вытворчасць працуе 4 дні ў тыдзень, астатнія – 3 дні. Пры гэтым, адзначыў Лазоўскі, працоўныя з-за прастояў атрымліваюць толькі 25-30 адсоткаў ад свайго ранейшага заробку.

“Працы няма, усе пляцоўкі загружаныя аўтамабілямі. Вырабляць прадукцыю на склад – замарожваць тыя нешматлікія адваротныя сродкі, якія яшчэ ёсць”, — упэўнены Лазоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі