Вы тут

МАЗ, БелАЗ і "Белаэранавігацыя" патрабуюць выключыць іх з "чорнага спісу" ЕС

Фігуранты "чорнага спісу" ЕС хочуць, каб іх адтуль прыбралі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

МАЗ, БелАЗ і "Белаэранавігацыя" патрабуюць выключыць іх з "чорнага спісу" ЕС. Па гэтым пытанні яны звярнуліся ў Савет Еўрасаюза. Іх пазовы былі зарэгістраваныя яшчэ ў пачатку восені, паведамляе афіцыйны часопіс ЕС. Беларускія кампаніі лічаць, што на іх неабгрунтавана наклалі санкцыі.

МАЗ, БелАЗ і "Белаэранавігацыя" трапілі пад эканамічныя сектаральныя санкцыі ЕС у чэрвені сёлета. Тады Брусель дадаў у "чорны спіс" 78 фізічных і 8 юрыдычных асоб. Нягледзячы на тое, што ўлады Беларусі не лічаць заходнія санкцыі эфектыўнымі, кампаніі намагаюцца ад іх пазбавіцца (відавочна, што існуе праблема паставак камплектуючых з Еўрасаюза).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.