МАУ спыняе палёты з Кіева ў Мінск — "Белавія" не каментуе

"Міжнародныя авіялініі Украіны" спыняюць палёты ў Мінск, Рыгу і Аман. Скарачэнне праграмы палётаў абумоўлена неабходнасцю аптымізацыі выдаткаў авіякампаніі і вяртання яе ў зону бясстратнасці, паведамляе МАУ. Новы расклад уводзіцца з 16 лістапада 2019 года.

У прэс-службе "Белавія" Еўрарадыё не змаглі пракаментаваць, ці павялічыцца колькасць рэйсаў беларускага авіяперавозчыка ў Кіеў пасля 16 лістапада.

Зараз у Кіеў "Белавія" штодня здзяйсняе 5 рэйсаў. Рэйсы "Мінск-Кіеў" МАУ адбываюцца з пятніцы па панядзелак: па аднаму ў пятніцу і суботу, па два ў нядзелю і панядзелак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі