Матэрыялы расследвання трагедыі беларускага СУ-27 вывучае Мінабароны

20-га кастрычніка матэрыялы расследвання прычынаў трагедыі беларускага СУ-27 у польскім Радаме паступілі ў Міністэрства абароны Беларусі. Зараз міністэрства зоймецца іх вывучэннем, пасля чаго вынікі прадставяць грамадскасці. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык. Вячаслаў Раменчык: “Учора у міністэрства абароны паступілі матэрыялы. Зараз яны вывучаюцца і аналізуюцца. Пасля гэтага будзе прадстаўлена інфармацыя грамадзкасці”.

Днямі пра сканчэнне расследвання прычын катастрофы беларускага знішчальніка Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар міністра нацыянальнай абароны Польшчы Роберт Раховіч. Аднак паводле яго словаў, толькі беларускі бок мае права агалошваць вынікі расследвання.
 
Роберт Раховіч: “Працы ўжо скончыліся. Мы не можам даваць ніякай інфармацыі, бо згодна з міжнароднымі нормамі, гэта можа рабіць толькі беларускі бок. Была супольная польска-беларуская каміссія, якая даследвала гэтую аварыю. Прадстаўнікі абодвух краінаў рыхтавалі рапарт і адпаведна гэты рапарт мае беларускі ды польскі бок”.

Нагадаем, беларускі знішчальнік разбіўся падчас дэманстрацыйнага палёту. Палкоўнікі лётчыкі-снайперы Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч загінулі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі