Мастоўскі райвыканкам адмовіўся ствараць Раду па еўрапейскай інтэграцыі

Дэпутат мастоўскага райсавета Зміцер Кухлей прапанаваў мясцоваму райвыканкаму стварыць Раду па еўрапейскай інтэграцыі. Аднак старшыня выканкама Аляксей Шафарэвіч у лісце народнаму абранніку адказаў, што стварэнне падобнай структуры не плануецца.
Па меркаванні дэпутата, Рада павінна была займацца пошукам магчымых замежных інвестараў і прапагандай агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў сярод прадстаўнікоў органаў кіравання і простых грамадзян Мастоўшчыны.

У размове з Еўрарадыё Кухлей так пракаментаваў адмову ў стварэнні Рады:

Зміцер Кухлей: "Мясцовыя ўлады і раней не ішлі на супрацоўніцтва, нягледзячы на абвешчаны курс на лібералізацыю. Пасля апошніх заяваў Аляксандра Лукашэнка пра тое, што маўляў, весці з ім дыялог па апазіцыйных шпаргалках у Еўрасаюза не выйдзе, скінутыя ўсе маскі: яны атрымалі яўны пасыл, што ва ўнутранай палітыцы ўсё павінна застацца як было".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі