“Мастакоў-мадэльераў” замяніць “стылістамі”, а тэхнолагаў – “фатографамі”

“Прадстаўнікі навукі, кіраўнікі каледжаў, школ, гімназій. Вось, напрыклад, дырэктар лідскага каледжа, рэктар Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова. Шмат кіраўнікоў устаноў адукацыі”, — агучвае склад працоўнай групы па комплексным аналізе сістэмы адукацыі прэс-служба ўраду.

Незалежных экспертаў, прыватнікаў і рэпетытараў у групе няма. Аналізаваць айчынную адукацыю разам з міністрам адукацыі Сяргеям Маскевічам і віцэ-прэм’ерам Анатолем Тозікам будуць 36 чалавек.

Адзін раз яны ўжо збіраліся, цяпер прымаюць прапановы ад неабыякавых грамадзян на email: о[email protected]. Праўда, адрас працуе, толькі калі уводзіць яго уручную.

Як даведалася Еўрарадыё, “адукацыйная група” будзе выносіць свае прапановы ў пачатку кастрычніка. Пакуль жа абмеркавалі “пералік пытанняў”.

“Абмяркоўваліся пытанні, па выніках паседжання высланыя працоўныя дакументы, ёсць заданні для кожнага з удзельнікў групы”, — апісвае першае паседжанне групы Галіна Бархерыт, дырэктар Лідскага каледжа пры Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

Стылістаў і фатографаў хоча рыхтаваць Мінскі тэхналагічны каледж: такія прапановы да “адукацыйнай групы” ў намесніцы дырэктара каледжа Валянціны Ажар-Міронавай.

“Мы рыхтуем мастакоў-мадэльераў, а яны сябе паўсюль называюць стылістамі. Вось, ужо над гэтым працуем. Таксама працуем са спецыяльнасцю “фатаграфія” — там цяпер “тэхнік-тэхнолаг”, а ён больш запатрабаваны  як фатограф, фотамастак”, — апісвае праблему сябра працоўнай групы.

Працоўную групу пад кіраўніцтвам віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка стварылі для аналізу сістэмы адукацыі. Анатоль Тозік запэўніў, што “вывучаць адукацыйныя праблемы будуць з улікам меркавання грамадскасці”.

Фота: moi-portal.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі