Мастака Алеся Пушкіна апыталі ў Мінску па справе аб выбуху 4 ліпеня

Вядомага мастака Алеся Пушкіна, які жыве ў вёсцы Бобр у Крупскім раёне, апыталі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінаблвыканкама па справе аб выбуху 4 ліпеня. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Гары Паганяйла:

"Аператыўны работнік узяў у яго тлумачэнне, дзе быў, з кім. Справа ў тым, што Пушкін калісьці служыў у Афганістане".


Адбіткі пальцаў у Алеся Пушкіна не бралі.

Гары Паганяйла кажа, што, паводле яго назіранняў, ужо "каля мільёна беларусаў выклікаліся ці будуць выкліканыя ў міліцыю, КДБ ці пракуратуру па расследаванню справы аб выбуху".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі