Вы тут

Мастак зрабіў статуэтку “Бацька с касой” — пяшчотны сувенір для замежнікаў

instagram.com/_i_du/

Мінскі мастак Ілля Дудараў у гонар Еўрапейскіх гульняў зрабіў статуэтку “Бацька з касой” і назваў яе “пяшчотным сувенірам” для замежных гасцей.

Статуэтка ўяўляе сабой чалавека ў форме хакеіста, у якога ў руках каса замест клюшкі. Чалавек з твару нагадвае кіраўніка Беларусі.

“Бацька з касой”… Калі даведаўся, што хакей не ўключылі ў праграму Еўрапейскіх гульняў”, — напісаў Ілля пра свой новы твор.

Ён таксама адзначае, што вырабленая статуэтка —  гэта “полет б/вольной фантазии”.