Знакаміты брытанскі вулічны мастак Бэнксі стаў ганаровым грамадзянінам украінскага Ірпеня (Кіеўская вобласць). Пра гэта паведаміў мэр горада Аляксандр Маркушын. Восенню 2022-га Бэнксі выканаў на сценах разбураных будынкаў Ірпеня шэраг графіці. Кіраўніцтва горада палічыла, што такім чынам ён "прыцягнуў увагу сусветнай супольнасці да маштабаў разбурэнняў... і ўвекавечыў сваёй творчасцю гісторыю барацьбы Ірпеня і ідэю яго адраджэння".
Дзякуючы пільным жыхарам Ірпеня стала вядома, што Бэнксі працуе не адзін, а з камандай. Сам мастак быў у масцы, таму яго твару ніхто не бачыў.