"Машина Времени" адкрыла сваю радыёстанцыю

Днямі на радыйным партале 101.Ru адкрылася інтэрнэт-радыёстанцыя, прысвечаная творчасці гурта "Машина Времени". У эфіры станцыі кругласутачна гучаць добра знаёмыя аматарам калектыву песні, а таксама новыя, яшчэ не выдадзеныя кампазіцыі. Top 5 “Машыны” па выніках галасавання слухачоў складаюць: "Костер", "Марионетки", "Однажды мир прогнется под нас", "Когда я был большим" і "Кошка".

У бліжэйшых планах праекту - запуск у радыёэфір навінаў, розыгрышаў і "ўсяго самага цікавага" ад "Машины Времени". Уласны канал вяшчання музыкі адкрылі ў межах прома-кампаніі ў падтрымку новага, сёлетняга альбому "Машины Времени" "Time Machine".

Як паведамлялася раней, запіс альбому праходзіў на знакамітай лонданскай студыі Abbey Road. Прадзюсарам дыску стаў Хэміш Сцюарт, вядомы сваім супрацоўніцтвам з Полам Макартні, Рынга Старам і яшчэ шматлікімі вядомымі музыкамі і гуртамі.

Фота: newsmusic.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі