Вы тут

Масавыя мерапрыемствы: дамову з міліцыяй трэба заключаць да атрымання дазволу

Дзень Волі 2019 / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

У Беларусі арганізатараў масавых мерапрыемстваў абавязалі заключаць дамовы з міліцыяй, хуткай дапамогай і службамі ЖКГ да атрымання дазволу на іх правядзенне ад выканкамаў. Раней такія дагаворы заключаліся пасля атрымання дазволу на правядзенне мерапрыемства ад выканкама або пацверджання адсутнасці забароны.

Новаўвядзенне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў Беларусі ад 3 красавіка 2020 г. № 196, якая апублікавана 5 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам таксама ўводзіцца істотная ўмова для дамоваў з міліцыяй, хуткай дапамогай і на ўборку тэрыторыі: яны ўступаюць у сілу толькі пасля атрымання арганізатарамі масавых мерапрыемстваў дазволу на іх правядзенне альбо пацверджання адсутнасці забароны на іх правядзеньне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.