Масавую дактыласкапію могуць узаконіць

У Палату прадстаўнікоў паступілі папраўкі ў закон "Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі". Ён пашырае пералік грамадзян, якія падпадаюць пад абавязковую
дактыласкапічную рэгістрацыю.

Пра гэта распавёў старшыня камісіі па
нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі. Разам з тым дэпутат адмовіўся
канкрэтызаваць палажэнні законапраекта, перадае БелаПАН.

Нагадаем,
міліцыя праводзіць масавую дактыласкапію пасля выбуху у ноч на 4 ліпеня
2008 года. Згодна з дзейным заканадаўствам дактыласкапія з’яўляецца
добраахвотнай, за выключэннем шэрагу выпадкаў.