Марзалюк прапаноўвае караць "распаўсюднікаў чутак і фэйкаў" пра COVID-19

Марзалюк прапаноўвае караць "распаўсюднікаў чутак і фэйкаў" пра COVID-19

Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Ігар Марзалюк выступіў за ўвядзенне жорсткага пакарання для тых, хто "распаўсюджвае чуткі і фэйкі" пра каранавірус у Беларусі. На думку дэпутата, супрацьстаяць гэтаму павінна "сістэмная праца Мінздароўя ў частцы інфармавання", а таксама "прынцыповая пазіцыя Мінінфармацыі".

"Яна заключаецца ў тым, каб ініцыяваць крымінальныя і адміністрацыйныя справы", цытуе словы Марзалюка БЕЛТА. — Трэба быць максімальна адкрытымі і аператыўна рэагаваць на любое ілжывае паведамленне пра цяжкую сітуацыю ў якім-небудзь рэгіёне ці бальніцы. Пазіцыя Міністэрства аховы здароўя і Мінінфарма павінна быць галоўнай і вызначальнай. Адзіны спосаб супрацьстаяць фэйкам — даваць інфармацыю як мага больш і аператыўна".

Дарэчы, у некаторых постсавецкіх краінах улады высунулі да журналістаў шэраг патрабаванняў. Напрыклад, у Арменіі усе медыя мусяць спасылацца толькі на афіцыйныя крыніцы, у іншым выпадку рэдакцыі чакаюць штрафы. Іініцыятыву ўрада асудзілі як прадстаўнікі медыя, так і АБСЕ. Тады ўлады пагадзіліся на паслабленне: палажэнне аб "паведамленнях, якія выклікаюць паніку" з абмежаванняў прыбралі і дазволілі журналістам расказваць пра распаўсюд інфекцыі ў іншых краінах са спасылкай на міжнародныя СМІ. Але распавядаць пра сітуацыю ў Арменіі па-ранейшаму трэба з аглядкай на ўлады — тыя змогуць выпусціць абвяржэнні і медыя будуць абавязаныя цягам двух гадзін іх апублікаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі