Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку выставілі новыя абвінавачванні

Максім Знак (злева), Марыя Калеснікава і Ілля Салей​ / nn.by
Максім Знак (злева), Марыя Калеснікава і Ілля Салей​ / nn.by

Адвакату і сябру прэзідыума Каардынацыйнай рады Максіму Знаку прад'явілі абвінавачванні яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведаміў яго калега адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Новыя абвінавачванні былі агучаны 10 лютага. Цяпер Знака абвінавачваюць яшчэ і ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК) і ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве ім (ч.1 арт.361-1 КК).

Лаеўскі перакананы, што абвінавачванне Знаку прад'яўленае "за прафесійную дзейнасць, за выказванне прававога меркавання, за дзеянне прававымі сродкамі, за прасоўванне прынцыпу вяршэнства права. Таму што  іншага Максім не рабіў. Ну не за песні ж...". Фігурантам крымінальнай справы Знак стаў толькі "за тое, што, не баяўся" і "за тое, што не здаецца", перакананы Лаеўскі.

Раней, яшчэ ў верасні пасля затрымання, Максіму Знаку прад'явілі абвінавачанне ў публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі (ч. 3 арт. 361 КК).

Новыя абвінавачванне — па гэтых жа артыкулах Крымінальнага кодэкса — прад'яўленыя і яшчэ аднаму члену прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, паведамілі ў штабе Віктара Бабарыкі.

Крымінальная справа супраць Каардынацыйнай рады была распачатая яшчэ ў жніўні 2020 года. На той момант генеральны пракурор Аляксандр Канюк казаў, што дзейнасць савета была накіраваная "на захоп дзяржаўнай улады", і што КС пераследваў мэту "нанясення шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспубліцы Беларусь".

У снежні стала вядома, што ў дачыненні да членаў Прэзідыума КР распачата яшчэ адна крымінальная справа па фактах стварэння экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі