Мартынаў і Сікорскі абмеркавалі далейшы дыялог між Беларуссю і ЕС

Завяршыўся аднадзённы працоўны візіт у Беларусь міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага. Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, кіраўнік польскага замежнапалітычнага ведамства правёў перамовы са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым. Міністры прадметна разгледзелі стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, трансгранічнай, консульскай сферах. Таксама разглядаліся пытанні развіцця дамоўна-прававой базы беларуска-польскіх адносін і супрацоўніцтва з Польшчай у кантэксце дыялогу Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім саюзам. Падрабязнасці сустрэчы не канкрэтызуюцца.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі