МАРГ распавёў, на колькі падаражэюць паслугі ЖКГ у 2022 годзе

Тарыфы на паслугі ЖКГ
Тарыфы на паслугі ЖКГ

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю распавялі, на колькі за 2022 годзе вырастуць цэны паслугі ЖКГ для насельніцтва. Павелічэнне тарыфаў будзе праведзена ў два этапы: з 1 студзеня і з 1 чэрвеня.
 

З 1 студзеня 2022 года вырастуць тарыфы на:

электразабеспячэнне — на 10,9%;
газазабеспячэнне — на 11,9%;
водазабеспячэнне — на 14,2%;
водаадвядзенне (каналізацыю) — на 15,2%;
капітальны рамонт — на 8,8%;
тэхнічнае абслугоўванне — на 12,9%;
тэхнічнае абслугоўванне ліфта — на 9,9%;
кіраванне агульнай маёмасцю — на 7,3%;
абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі — на 13,5%.

З 1 чэрвеня падаражэе цеплазабеспячэнне — на 8, 8%.

У ведамстве дадаюць, што тарыфы на паслугі ЖКГ растуць у адведзеных для гэтага законам рамках. А менавіта: штогадовы плацёж па тыпавой двухпакаёвай кватэры пляцам 48 квадратных метраў з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні паслуг не павінен павялічыцца больш як на $5 у эквіваленце.

Такім чынам, на першым этапе тарыфы ў параўнанні з 2021 годам вырастуць у сярэднім на $3,92, а на другім — на $1,08.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі