МАРГ абяцае, што ў крамах будзе больш беларускіх яблыкаў

МАРГ абяцае, што ў крамах будзе больш беларускіх яблыкаў

У крамах будзе больш беларускіх яблыкаў. Адпаведныя змены ў пастанову пра асартыментныя пералікі рыхтуе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Пра гэта перадае БЕЛТА са словаў першага намесніка міністра Артура Карповіча.

Згодна з цяперашнімі нормамі, у гандлёвай сетцы мусіць быць ад аднаго да трох найменняў беларускіх яблыкаў. Новая пастанова павялічыць гэтыя нормы ўдвая — ад двух да шасці найменняў. Праект дакумента ўжо распрацаваны і накіраваны ўсім зацікаўленым на ўзгадненне. Прыняць яго мяркуецца на наступным тыдні.

Сёлета ў Беларусі надзвычай вялікі ўраджай яблыкаў. Таму ў гэтым годзе МАРГ увёў часовую норму, якая павялічвае абавязковую колькасць найменняў беларускіх яблыкаў у гандлёвай сетцы ўдвая, кажа Карповіч. Ён падкрэсліў, што мера часовая: ніхто не абавяжа крамы прадаваць шэсць найменняў беларускіх яблыкаў не ў сезон — напрыклад, у чэрвені.

Чыноўнік кажа, што не ўсе гандлёвыя арганізацыі будуць задаволеныя гэтым рашэннем, аднак галоўнымі мусяць быць інтарэсы насельніцтва.

Разам з тым міністэрства не будзе ставіць цэнавыя бар'еры для імпартных яблыкаў на беларускім рынку. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі