Марафонцы з Эфіопіі ды Кеніі хочуць выступаць за Беларусь

У эфіры тэлеканала "Беларусь-2" ён паведаміў, што ў беларускую федэрацыю ідуць лісты ад прадстаўнікоў Эфіёпіі і Кеніі, якія жадаюць выступаць за нашу краіну.





Па словах Гардзеева, якія перадае goals.by, цяпер ідзе працэс прыняцця грамадзянства афрыканскімі спартоўцамі. Яны ўжо выступаюць за зборныя Швецыі, Францыі, Італіі, Нямеччыны. У Беларусі ўжо ёсць тры лісты ад прадстаўнікоў Эфіёпіі ды Кеніі.





Разам з тым, спецыяліст прызнаецца, што афрыканцы займаюцца элементарнай рассылкай лістоў, каб нейкая еўрапейская краіна зацікавілася ў іх паслугах. Прыцягнуць лідараў сусветнага класа Беларусь не зможа, а браць тых, хто да нас звяртаецца, няма сэнсу, кажа Гардзееў. Таму трэба развіваць тое, што ёсць у нас.





Фота — omsk300.ru