"Яна працуе ў санаторыі "Беларусь" галоўным урачом. З ёй усё нармальна".
Там жа маці нядаўна сустрэлася з сынам, калі той прыехаў з бацькам на перамовы да расійскага прэзідэнта, таму Колі і не было на гэтай сустрэчы:
"Яго прывезлі і яна там з ім сустракалася. І дазволіла бацьку спакойна пабываць на перамовах з Мядзведзевым".
А вы гэта дакладна ведаеце?
"Так. Я займаюся палітычнай аналітыкай, як любы палітычны аналітык я павінен ведаць многія рэчы".
А вось свой 5-ы дзень нараджэння 31 жніўня хлопчык адзначаў без маці ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, дзе з рабочай паездкай знаходзіўся Аляксандр Лукашэнка.
Хлопчыку на дзень нараджэння прынеслі вялікі торт. Але ён, як піша "Интерфакс", сам прапанаваў бацьку наведаць дзіцячы садок вёскі Ляскавічы, дзе ў неафіцыйнай абстаноўцы дзеці павіншавалі Мікалая з днём нараджэння і за святочным сталом пачаставаліся тортам. Аляксандр Лукашэнка з гэтай нагоды падараваў выхаванцам садка кампутар.
Фота — kp.ru