Малдова пачынае выхад з дамоваў СНД

Міністэрства замежных спраў і еўраінтэграцыі Малдовы / newsmaker.md
Міністэрства замежных спраў і еўраінтэграцыі Малдовы / newsmaker.md

Малдова пачынае выхад з дамоваў у рамках СНД. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў краіны Ніку Папеску. "Пачынаем дэнансацыю Малдовай пагадненняў у рамках СНД", прыводзіць словы Папеску рэсурс newsmaker.md.

Толькі па лініі МУС будзе дэнансавана каля 20 пагадненняў. А ўсяго ў Малдовы ў рамках СНД заключана каля 300 дамоваў. Кіраўнік малдаўскага МЗС растлумачыў, што рашэнне выйсці з шэрагу пагадненняў звязанае з тым, што наяўныя дакументы "не актуальныя, альбо не працуюць, альбо працуюць супраць інтарэсаў Малдовы".

Малдова ставіць перад сабой мэту ўвайсці ў Еўрапейскі саюз. У чэрвені 2022 года Малдова і Украіна атрымалі статус краін-кандыдатаў на ўступленне ў ЕС. Адпаведна, у Кішынёва цяпер іншыя прыярытэты і мэты замежнай палітыкі. "Відавочна, што выхад з СНД альбо скасаванне гэтых пагадненняў, несумяшчальных з нашымі абавязацельствамі, працягнецца", падкрэсліў Ніку Папеску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі