Расійская ФСБ рыхтуе дзяржаўны пераварот у Малдове. Пра гэта са спасылкай на крыніцы і сакрэтныя дакументы піша The Washington Post.
Мяркуецца, што пераварот адбудзецца зімой як вынік пратэстаў, арганізаваных прыхільнікамі прадпрымальніка Ілана Шора. Расія хоча замяніць празаходнюю прэзідэнтку Маю Санду на самаго Шора, з якім мае цесныя адносіны.
Як піша выданне, ФСБ накіравала групу паліттэхнолагаў кансультаваць партыю Шора на фоне акцый, якія праходзяць ужо некалькі тыдняў.