Малайзія пацвердзіла гатоўнасць прыняць Лукашэнку

Малазійскі бок гатовы да арганізацыі візіту ў сваю краіну прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта было заяўлена 26 ліпеня падчас перамоў міністраў замежных спраў Беларусі і Малайзіі Сяргея Мартынава і Саеда Хаміда Албара.

Кіраўнік МЗС Малайзіі таксама прыняў запрашэнне наведаць Мінск з візітам у адказ. Перамовы адбыліся ў межах візіту кіраўніка беларускага МЗС у Малайзію. Сёння ж Мартынаў вылецеў у Мінск.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі