Маланка падчас матчу ўдарыла васьмярых в'етнамскіх футбалістаў

Восем футбалістаў пацярпелі ў пятніцу ў В'етнаме ад удару маланкі на футбольнай пляцоўцы. Два з іх страцілі прытомнасць, паведамляе РІА "Новости". Інцыдэнт адбыўся ўдзень на стадыёне правінцыі Віньлонг на поўдні краіны. Удар маланкі на дзесятай хвіліне матчу паміж камандамі правінцый Віньлонг і Кіензьанг збіў з ног восем футбалістаў.

У аднаго з гульцоў ад удару маланкі спынілася сэрца, лекары зафіксавалі стан клінічнай смерці. Яго ўдалося выратаваць. Цяпер футбаліст знаходзіцца пад адмысловым наглядам у мясцовай лякарні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі