Маладзечанец, шукаючы грошы, пагражаў нажом малалетняму сыну
![Мужчына з нажом, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/noz-1206.jpg.webp?itok=NY6GqnFN)
Мужчына з нажом, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Крымінальнай справай скончыўся хатні скандал для жыхара Маладзечанскага раёна, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.
41-гадовы мужчына выпіў і стаў шукаць дома грошы. Не знайшоў і вырашыў, што ў гэтым вінаватая яго жонка. Ён накінуўся на жанчыну з кулакамі, а потым стаў пагражаць сямігадоваму сыну, размахваючы перад ім нажом. Баючыся наступстваў, жанчына з дзіцем уцякла ў лес, а адтуль затэлефанавала ў міліцыю.
На мужчыну пачалі крымінальную справу за пагрозу забойствам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.