Малады фронт прапануе кіраўніцтву БРСМ правесці дыскусію

Маладафрантоўцы распрацавалі ўласны законапраект аб дзяржаўнай палітыцы адносна моладзі і маладзёжных аб’яднанняў. Адным з галоўных адрозненняў гэтага альтэрнатыўнага праекту ад таго, які зараз разглядае Палата прадстаўнікоў, з’яўляецца тое, што дзяржава не мае ў ім усебаковага кантролю і моцнага ўплыву на фармаванне маладзёжнай палітыкі.  Малады Фронт прапануе кіраўніцтву БРСМ ў асобе яго першага сакратара правесці дыскусію, узяўшы абодва праекты,абмеркаваць іх станоўчыя і адмоўныя бакі, а таксама рэчы, якія можна рэальна зрабіць. Маладафронтаўцы перакананыя, што іх законапраект паспрыяе развіццю і адраджэнню краіны на хрысціянскіх прынцыпах.

Вось што кажа Зміцер Дашкевіч: "Калі іх сапраўды турбуюць каштоўнасці, то яны сядуць з намі за стол перамоваў і абмяркуюць, як павінна дзяржава займацца моладзевай палітыкай: кіраваць ёю ў фармаце карнага органу, які сочыць за кожным крокам, або наадварот даваць маладым людзям свабоду і ініцыятыву".

У панядзелак маладафронтаўцы адаслалі свой альтэрнатыўны праект закону аб маладзёжнай палітыцы не толькі ў БРСМ, але і ў Палату прадстаўнікоў, Савет міністраў і Адміністрацыю прэзідэнта. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі