Маладафронтаўца выклікаюць на допыт з-за нападу на амбасаду?

Прэс-сакратару "Маладога фронту" (зарэгістраванаму ў Чэхіі) Станіславу Стэсіку прыйшла позва на допыт з Цэнтральнага РУУС. Калі прынеслі позву, хлопца не было дома. Маці актывіста адмовілася падпісваць дакумент. Маўляў, прыняць позву хлопец мусіць асабіста, без пасярэднікаў. Стэсік лічыць, што адбываецца звычайная праверка. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю Еўрарадыё.

Стэсік: "Я жыву побач з расійскай амбасадай. Я лічу, што гэта звычайная праверка. Звычайна прыходзяць дамоў і распытваюць. Але ўдзень нас не было дома. Можа, нас не заспелі,  таму і прыслалі гэтую позву. Але я не магу не выключаць нейкай замовы".

"Беларускі партызан" выказаў меркаванне, што Стэсіка выклікаюць па справе нападу на расійскую амбасаду, які адбыўся 30 жніўня. Па гэтай справе за кратамі адседзелі каля 15 чалавек. На сёння яшчэ тры чалавекі застаюцца  ў зняволенні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі