Максім Мірны выйшаў у фінал парнага разраду турніру ў Пецярбургу

Беларус Максім Мірны і Рахан Бапана з Індыі выйшлі ў фінал спаборніцтваў дуэтаў на тэнісным турніры ў Санкт-Пецярбургу з прызавым фондам 1 мільён долараў.
У паўфінале яны перамаглі славака Міхаіла Мерцінака і харвата Лаўро Жаўко з лікам 7:5, 6:2. У фінале беларуска-індыйскі дуэт згуляе з парай Трэвіс Пэрот і Філіп Паласэк (ЗША/Славакія). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі