Максім Мірны ўсё ж прайграў іспанцу Надалю на лонданскім турніры

Максім Мірны выбыў з адзіночнага разраду тэніснага турніру ў Лондане. Сёння беларус дагуляў учорашні паядынак супраць іспанца Рафаэля Надаля, які перарваў дождж. Нагадаем, Надаль выйграваў 7:6, 5:3.
У выніку, іспанец, пасеяны на турніры пад першым нумарам, давёў сустрэчу да перамогі 6:3 і выйшаў у чвэрцьфінал спаборніцтваў з прызавым фондам больш за 680 тысяч долараў.

Сёння Мірны разам са шведам Ёнасам Б’ёркманам дагуляюць матч другога раўнда парнага разраду супраць аргентынца Дэль Потра і чылійца Фернанда Гансалеса. Гэтая сустрэча таксама была перарваная з-за дажджу пры ліку 5:2 на карысць Мірнага і Б’ёркамана.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі