Максім Мірны і Ежы Яновіч прайгралі ў першым крузе турніру ў Сіднэі

7 студзеня іх тандэм у стартавым матчы парнага разраду спаборніцтваў у аўстралійскім Сіднэі прайграў партугальска-чэшскаму дуэту Жаао Соўза / Лукаш Росал — 6:4, 6:7, 9:11, перадае БЕЛТА.



Мінулы сезон 36-гадовы беларус адыграў з румынам Хорыем Тэкаў, а гэты пачаў з 23-гадовым палякам Ежы Яновічам. У парным рэйтынгу АТП Максім Мірны займае 23-е месца. Яго новы партнёр знаходзіцца на 52-й "парнай" пазіцыі, але затое ў адзінкавым рэйтынгу Яновіч займае даволі высокае 21-е месца.



Фота — esport.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі