Махляры аб'явілі ў Беларусі канцэрты Макса Каржа

Ашуканцы прапануюць схадзіць на фальшывы канцэрт Каржа

Ашуканцы прапануюць схадзіць на фальшывы канцэрт Каржа / belsat.eu

Не выключана, што такія аб'явы з'явяцца і ў іншых гарадах. У афішы сказана, што канцэрты пройдуць у Магілёве, Асіповічах, Рагачове і Оршы, піша Orsha.eu.

Сама афішы даюць крыху інфармацыі пра канцэрты, але больш пра іх даведацца прапануюць, прайшоўшы па QR-кодзе. Падобна, што менавіта дзеля гэтага QR-кода і распаўсюджваюцца фальшывыя афішы аб фальшывым канцэрце.

Мошенники объявили в Беларуси концерты Макса Коржа
Фальшывая афіша / Orsha.eu

Насамрэч ніякага канцэрта Каржа ў бліжэйшы час не плануецца ні ў Бабруйску, ні ў іншых гарадах. Корж не плануе канцэртаў на радзіме і за мяжой. Апошні канцэрт ён правёў у Рызе ў верасні 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі