Макей у Люксембургу заклікаў хутчэй пачаць дыялог паміж ЕС і ЕАЭС. Фота

У Люксембургу 20 красавіка прайшла міністэрская сустрэча краін-удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства", якая была прысвечана падрыхтоўцы Рыжскага саміта (ён запланаваны на 21-22 траўня). У ёй паўдзельнічаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, у сваім выступе Макей падкрэсліў неабходнасць забеспячэння сапраўднага раўнапраўя паміж Еўрасаюзам і краінамі-партнёрамі ў рамках "Усходняга партнёрства", большага ўліку іх інтарэсаў і ўвагі да практычных сфер супрацоўніцтва. Таксама ён заклікаў да хутчэйшага пачатку дыялогу паміж ЕС і Еўразійскім эканамічным саюзам "з перспектывай фармавання адзінай эканамічнай прасторы як ключавога элементу доўгатэрміновага міру і росквіту ў рэгіёне".

Уладзімір Макей правёў шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Еўрапейскай камісіі, Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, міністрамі замежных спраў краін-удзельніц ЕС і краін-партнёраў "Усходняга партнёрства".

На здымку Ул. Макей стаіць другі злева ў першым шэрагу. Фота: mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі