Макей: ініцыятыву Зяленскага перамоваў з Пуціным у Мінску можам толькі вітаць

Міністр замежных спраў Беларусі заявіў, што будзе зроблена ўсё, каб мерапрыемства прайшло на самым высокім узроўні.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей пракаментаваў sputnik.by ініцыятыву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага правесці ў Мінску сустрэчу з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Калі бакі знойдуць паразуменне ў справе сустрэчы, будзе зроблена ўсё, каб мерапрыемства прайшло на самым высокім узроўні, сказаў Макей. Як вядома, Зяленскі хоча правесці перамовы, прысвечаныя ўрэгуляванню сітуацыі на ўсходзе Украіны, з удзелам лідараў ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі. У Маскве пакуль думаюць над прапановай украінскага прэзідэнта.
"Мінск не проста гатовы, — кажа міністр замежных спраў Беларусі. — Кіраўніцтва Беларусі заўсёды гаварыла пра тое, што мы гатовыя зрабіць усё для хутчэйшага вяртання міра на ўкраінскую зямлю. І тое, што прагучала сёння з вуснаў прэзідэнта Украіны Зяленскага, мы можам толькі вітаць".
Макей адзначыў, што Беларусь пастараецца забяспечыць для перамоваў такія ж умовы, як і ў лютым 2015-га падчас Нарманскай сустрэчы ў беларускай сталіцы.