Макартні і Стар забаранілі дакументальны фільм пра Beatles

Пол Макартні і Рынга Стар не далі згоду на выпуск дакументальнага фільма «Let It Be», на якім захаваны працэс запісу аднайменнага альбома The Beatles — апошняга альбома гурта ў поўным складзе. Паводле паведамлення Music.com.ua, фільм быў зняты рэжысёрам Майклам Ліндсэй-Хогам у 1970 годзе, незадоўга да распаду легендарнага гурта. Запіс характэрны тым, што праца ў студыі суправаджалася сваркамі і скандаламі паміж удзельнікамі The Beatles.

Так, на плёнцы можна ўбачыць, як Джордж Харысан крытыкуе гранне Пола Макартні на гітары, а апошні папракае Джона Ленана за тое, што той не надае працы дастатковай увагі, аддаючы перавагу праводзіць час з Ёка Она.

Прадстаўнік лэйбла Apple, якому належаць правы на кампазіцыі гурта заявіў, што «гутаркі пра выпуск фільма «Let It Be» хадзілі даўно, але Пол і Рынга не пагаджаюцца даць сваё блаславенне, што зразумела, бо The Beatles дагэтуль з'яўляюцца магутным сусветным брэндам, і жывыя ўдзельнікі гурта зусім не жадаюць, каб нехта бачыў цёмны бок іх гісторыі. Таму малаверагодна, што фільм будзе выдадзены пры іх жыцці».

Фота: www.squidoo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі