Магілёвец танчыў на даху аўтамабіля каля караоке-клуба "Істэрыка"

Магілёвец танчыў на даху аўтамабіля каля караоке-клуба "Істэрыка"

Пад раніцу суботы 6 лютага патрульны нарад магілёўскай міліцыі затрымаў 22-гадовага мясцовага жыхара. Малады чалавек скакаў і танчыў на даху аўтамабіля, які стаяў побач з караоке-клубам “Істэрыка”, пішуць "Магілёўскія ведамасці". Сам танцор пры гэтым быў нецвярозы.

У той жа дзень Следчы камітэт пачаў на яго крымінальную справу за хуліганства. Дарэчы, шкода ўладальніку “Фальксвагена” ацэньваецца ў сем мільёнаў рублёў.

Цяпер беспрацоўнаму магілёўцу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі